27 красавiка 2024, Субота, 1:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскага БНФ адабралі мэблю

4

У снежні гэтага года сябры Магілёўскіх абласных арганізацый Партыі і Руху БНФ «Адраджэньне» нарэшце змаглі знайсці памяшканне для свайго офіса ў горадзе.

Цяпер офіс фронтаўскіх арганізацый у Магілёве будзе размяшчацца па адрасе вуліца Ленінская, д. 29а. Аднак нечакана ў магілёўскіх сябраў Фронту паўстала новая праблема: яны не могуць дамагчыся адказу ад супрацоўнікаў ЖЭУ № 5, дзе зараз знаходзіцца мэбля з іх былога офіса, які раней размяшчаўся па адрасе вул. Цыялкоўскага дом 10, адкуль ГА БНФ «Адраджэньне» было выселена згодна з рашэннем гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці ў канцы 2009 года нібыта з-за затрымак з унясеннем арэнднай платы. У выніку магілёўскія фронтаўцы тады засталіся без юрыдычнага адрасу, піша ПЦ «Вясна».

«Мы доўга не маглі знайсці памяшканне для свайго офіса, - распавядае старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Руху БНФ «Адраджэньне» Зміцер Салаўёў. - Некалькі разоў бывалі выпадкі, калі мы ўжо быццам бы вусна дамаўляліся з гаспадарамі памяшканняў аб заключэнні дамовы аб арэндзе, аднак увесь час гэтыя пагадненні чамусьці не рэалізоўваліся, гаспадары звычайна казалі «Ну, вы самі ўсё цудоўна разумееце». Але ўсё ж нам удалося знайсці памяшканне для офіса па адрасе вуліца Ленінская, д. 29а, і ён ужо аднавіў сваю працу».

Зміцер Салаўёў кажа, што пасля аднаўлення працы офіса Руху БНФ «Адраджэньне» ў Магілёве нечакана паўсталі новыя складанасці.

«Працу офіса ў горадзе мы аднавілі, аднак нечакана паўсталі новыя цяжкасці. Мы пакуль не можам атрымаць адказу ад кіраўніцтва магілёўскага ЖЭУ № 5, дзе ж знаходзіцца мэбля з памяшкання нашага былога офіса, які размяшчаўся па адрасе вул. Цыялкоўскага, 10. Нагадаю, што адтуль мы былі выселеныя восенню 2009 года згодна з рашэннем гаспадарчага суда Магілёўскай вобласці нібыта за несвоечасовую выплату арэнднай платы. Мы прайшлі ўсе касацыйныя інстанцыі, апошняе абскарджанне разглядалася 17 ліпеня 2010 года, аднак праўды не змаглі дамагчыся і засталіся без юрыдычнага адрасу. Пасля нашага гвалтоўнага высялення ўся мэбля з гэтага памяшкання - крэслы, стол, сейф, добрыя шафы - засталіся на захоўванні ў ЖЭУ № 5. Цяпер мэбля спатрэбілася для абсталявання новага офіса, але пакуль мы не можам дамагчыся адказу, дзе ж яна канкрэтна знаходзіцца, так як за гэты час змянілася кіраўніцтва ЖЭУ № 5, шматлікія майстры, і ў арганізацыі проста не ведаюць, дзе дзелася наша мэбля. Адміністрацыя ЖЭУ № 5 абяцае разабрацца ў гэтым пытанні і вярнуць нашыя рэчы. Калі гэтага не адбудзецца, мы будзем кансультавацца з юрыстамі і складаць адпаведны зварот у суд».

Ужо ў памяшканні новага офіса па адрасе вул. Ленінская, д. 29а 15 снежня адбылася Магілёўская абласная канферэнцыя Партыі і Руху БНФ «Адраджэньне». Быў абраны Савет абласных арганізацый Партыі і Руху БНФ «Адраджэньне» ў складзе шасці чалавек. Кіраўніком абласной арганізацыі на новы тэрмін пераабраны Зміцер Салаўёў, яго намеснікам стаў Віталь Макаранка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках