19 красавiка 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: Лукашэнка страціў усе свае козыры

30
Лябедзька: Лукашэнка страціў усе свае козыры

Пасля падзей 19 снежня дыктатар страціў амаль усё, лічыць палітык.

«Змены да і пасля 19 снежня 2010 года прыкметныя няўзброеным вокам. Перад прэзідэнцкай кампаніяй ўлада адчувала сябе значна камфортней», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька.

Па словах палітыка, да разгону мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі выбараў дыктатар быў блізкі да таго, каб міжнародныя структуры як мінімум часткова прызналі б вынікі выбараў:

«Лукашэнка вельмі эфектыўна займаўся падвойным шантажом Усходу і Захаду, ён атрымліваў ад гэтага палітычную і эканамічную выгаду. Кіраўнік быў блізкі да хоць бы частковай легітымацыі вынікаў прэзідэнцкай кампаніі. У грамадстве былі іншыя настроі, працаваў сацыяльны кантакт паміж уладай і большасцю людзей».

Сёння ж Лукашэнка страціў усё вышэйназванае, адзначыў Анатоль Лябедзька.

«Цяпер нічога гэтага няма. Няма стратэгіі падвойнага шантажу, якая б эфектыўна працавала, раскрытыя пустэчы ў знешняй палітыцы, вельмі жорсткі эканамічны крызіс, з якім улада так і не змагла справіцца за ўсе гэтыя гады. Да таго ж, краіна расколатая як мінімум на дзве часткі».

Больш за тое - дыктатар страціў і вялікую частку сваіх прыхільнікаў, лічыць старшыня АГП:

«Прычым прыхільнікаў кіраўніка, тых, каго можна назваць фанатамі клуба імя Лукашэнкі, стала зусім крыху, не больш за 15% беларусаў. А астатнія - гэта альбо прыхільнікі пераменаў альбо людзі, якія дыстанцыяваліся ад улады, але знаходзяцца ў стане неразумення і няведання, куды ісці».

Нагадаем, сёння спаўняецца роўна два гады з жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Тады былі збітыя і арыштаваныя сотні людзей, якія потым адбывалі адміністрацыйныя арышты, а дзесяткі людзей апынуліся за кратамі па абвінавачваннях у крымінальных злачынствах. У турмы патрапілі амаль усе супернікі Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках