27 красавiка 2024, Субота, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ завінаваціўся 163 тысячы еўра Расабаронэкспарту

10
КДБ завінаваціўся 163 тысячы еўра Расабаронэкспарту

Урад прадаставіў свае гарантыі Расабаронэкспарту ў выплаце 162780 еўра па кантракту «№Р/111235040226 ад 15 жніўня з дадаткам №111235040592 ад 15 жніўня».

Адпаведная пастанова Саўміна РБ № 1107 падпісаная ад 30 лістапада 2012 года першым віцэ-прэм'ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам, піша АФН.

«Падаць гарантыі Урада Рэспублікі Беларусь у выплаце кампенсацый у адпаведнасці з кантрактам, заключаным Камітэтам дзяржаўнай бяспекі з адкрытым акцыянерным таварыствам «Расабаронэкспарт» у 2012 годзе...», - гаворыцца ў дакуменце.

Агульная сума кантракту паміж КДБ РБ і Расабаронэкспартам складае 7,42 млн. расейскіх рублёў (183,3 тыс еўра).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках