2 траўня 2024, Чацвер, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЕЗ будуць пашыраныя

29
Санкцыі ЕЗ будуць пашыраныя

У цяперашні час ЕЗ разглядае пытанне аб даданні новых імёнаў у спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў.

Аб гэтым паведаміла БелаПАН Мая Кочыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан, каментуючы ініцыятыву «Офіса за дэмакратычную Беларусь» (Брусель) перагледзець дадзены спіс.

«Мяч - на баку беларускіх уладаў. Яны павінныя вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных, і тады ЕЗ зможа рэагаваць адпаведна», - падкрэсліла Кочыянчыч.

Нагадаем, у сённяшняй заяве «Офісу за дэмакратычную Беларусь» сказана: «Паколькі відавочна, што Еўрапейскі Звяз не стане звяртацца да рэальных эканамічных санкцый для здзяйснення ціску на беларускія ўлады, шэраг беларускіх арганізацый і палітыкаў прытрымліваюцца думкі, што перагляд так званага «чорнага спісу» на ўезд у ЕЗ дазволіць паскорыць працэс вызвалення палітвязняў у Беларусі».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках