15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За скрадзеныя ружы - чатыры гады калоніі

35
За скрадзеныя ружы - чатыры гады калоніі

Непрацуючы менчук 1992 года нараджэння быў ​​затрыманы міліцыяй за выкрадзеныя з кветкавага павільёна ААТ «ДОРОРС» ружы.

Прычым затрымалі яго зусім недалёка ад месца злачынства - у раёне чыгуначнага вакзала станцыі Менск-Пасажырскі.

Як паведамляе БелТА, малады чалавек выкраў 25 руж агульным коштам 475 тыс беларускіх рублёў. Кветкавы павільён знаходзіўся ў пераходным тунэлі чыгуначнага вакзала сталіцы. А злачынства менчук здзейсніў у стане алкагольнага ап'янення. Выкрадзенае канфіскавалі, а падазраванага адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па частцы 2 артыкула 205 «Крадзёж» КК. Менчуку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Дарэчы, раней ён ужо быў судзімы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках