Дзяржпрадпрыемствы будуць аплачваць «перавыдатак» газу і электрычнасці па падвойным тарыфе
17- 6.02.2012, 11:17
Дзяржпрадпрыемствы і суб'екты гаспадарання з доляй дзяржавы больш за 50% будуць аплачваць «перавыдатак» газу і электрычнасці па падвойным тарыфе.
Адпаведная пастанова Мінэканомікі РБ № 11 была падпісаная 26 студзеня 2012 года, піша АФН.
«Усталяваць да... тарыфаў на электрычную энергію і коштаў прыроднага газу, спажытых звыш аб'ёмаў, неабходных для выканання заданняў, ...пачынаючы з вынікаў працы за студзень 2012 года павышаючыя каэфіцыенты ў памеры 2», - гаворыцца ў дакуменце Мінэканомікі.
Як паведамлялася, заданне да названых катэгорый прадпрыемстваў было даведзенае пастановай Саўміна № 1777 ад 30 снежня 2011 года - зніжэнне спажывання электрычнай энергіі і прыроднага газу на вытворчыя патрэбы ў 2012 годзе да ўзроўню 2011 года не менш як на 5 адсоткаў.
Павышаючы падвойны каэфіцыент дзейнічае да 31 снежня 2012 года.