12 чэрвеня 2026, Пятніца, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начная пагоня ДАІ са стралянінай

40
Начная пагоня ДАІ са стралянінай

Усё пачалося з банальнага ДТЗ, а скончылася як у кіно.

6 лютага 2012 года каля гадзіны ночы кіроўца аўтамабіля Opel Vectra, 1974 года нараджэння здзейсніў ДТЗ на пр. Жукава і тут жа паспрабаваў схавацца, піша interfax.by.

Экіпаж ДАІ Маскоўскага раёна кінуўся за парушальнікам ў пагоню. Але кіроўца не меў намеру спыняцца. Тады супрацоўнікі ДАІ паведамілі па рацыі аб неабходнасці затрымаць аўтамабіль, які рухаецца ў напрамку вул. Брылеўскай.

Кіроўца, нягледзячы на ​​складаную дарожную абстаноўку, выкліканую ўмовамі надвор'я, ехаў даволі хутка і небяспечна. Спачатку яго паспрабавалі спыніць на скрыжаванні пр. Жукава з вул. Брылеўскай, але беспаспяхова. Другі патруль чакаў яго на Аэрадромнай, але і на гэтым участку парушальнік праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ аб спыненні. Сыходзячы ад пагоні, ён ледзь не збіў жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе, але і гэта яго не спыніла.

Тры экіпажы працягвалі пагоню за парушальнікам. На патрабаванні спыніцца кіроўца не рэагаваў, і тады супрацоўнікі ДАІ пайшлі на крайнія меры: зрабілі некалькі папераджальных стрэлаў у паветра і пачалі страляць па колах.

Атрымалася прастрэліць 2 колы, але і стральба не спалохала гоншчыка. Спыніўся аўтамабіль на вул. Козыраўскай, у выніку заноса.

Але кіроўца не спяшаўся выходзіць са свайго аўтамабіля, выцягнулі яго адтуль супрацоўнікі ДАІ. Мужчына быў п'яны, што было зразумела і без медыцынскага агляду, ягоная мова была няскладнай.

Да шчасця, фінал дадзенага «кіно» апынуўся адносна шчаслівым, ніхто не пацярпеў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках