19 траўня 2024, Нядзеля, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавіцкай лякарні холад у палатах

42
У Баранавіцкай лякарні холад у палатах

У Баранавіцкай гарадской лякарні ў некаторых палатах - толькі плюс 10 цяпла.

Такая тэмпература, напрыклад, у неўралогіі ў палаце нумар 311. Хворыя, сярод якіх ёсць і паралізаваны, ляжаць у палаце, нацягнуўшы на сябе па 2-3 коўдры, у цёплых шкарпэтках, швэдрах і вязаных шапачках. Знутры на вокнах бачныя кавалкі лёду, якія прымерзлі да шыбаў. Лекары «абнадзейваюць» пацыентаў, што гэта самая халодная палата ў лякарні. Самі хворыя і іх наведвальнікі з жахам чакаюць выходных, калі зноў абяцаюць вяртанне моцных маразоў, паведамляе ПЦ «Вясна».

Баранавіцкія праваабаронцы збіраюцца пісаць скаргу адміністрацыі лякарні і ў ЖКГ горада.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках