З пачатку года грузаперавозкі падаражэлі на 18,7%
- 9.02.2012, 11:51
Тарыфы на грузаперавозкі выраслі з пачатку года на 18,7%, у студзені бягучага года ў параўнанні са студзенем мінулага года - на 185,9%.
Як паведамляе Белстат, прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння за мінулы месяц падаражэла на 3% у адносінах да снежня 2011 года і на 158,5% да студзеня 2011 года, піша «Ежедневник».
Кошты вытворцаў прамысловай прадукцыі ў студзені 2012 года выраслі на 2,4% да снежня 2011 года і на 149% да студзеня мінулага года.
Тарыфы на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў падаражэлі ў студзені на 0,2% у адносінах да снежня 2011 года іна 39,9% да студзеня мінулага года.