6 траўня 2024, панядзелак, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатырохгадовае дзіця пра амапаўцаў: «Яны нас заб'юць?»

60
Чатырохгадовае дзіця пра амапаўцаў: «Яны нас заб'юць?»

Наталля Бокун, гаспадыня дома, у які 8 лютага ўварваліся амапаўцы, кажа, што будзе звяртацца ў суд са скаргай на іхнія дзеянні.

- Гэта было цалкам незаконна, ды яшчэ і бесчалавечна. Яны ўварваліся ў хату праз вокны дзіцячага пакоя, калі там сядзелі маленькія дзеці. Усяго было 11 дзяцей. Чатырохгадовы Язэп ад страху нават абсікаўся. Потым дзеці сядзелі па кутах, заплюшчвалі вочкі рукамі. Іосіф запытаўся ў мяне: «Яны нас заб'юць?»

- Яны хоць папрасілі прабачэння, калі сыходзілі?

- Адзін міліцыянт, я чула, казаў дзецям, каб даравалі. Але гэта, мабыць, было асабіста ад сябе.

Аб афіцыйных выбачэннях на адрас сям'і Бокун, у чыё жыллё ўварваліся міліцыянты, пакуль нічога невядома. Службовы тэлефон прэс-сакратара міліцыі Маскоўскага раёна Менску, супрацоўнікі якога ўварваліся ў дом сям'і Бокун, не адказвае. Маўчаць і тэлефоны прэс-службы гарадской міліцыі, перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, 8 лютага ў прыватным доме сям'і Бокун у 3-м Загарадным завулку праходзіла рэгулярнае паседжанне «Ліцвінскага клуба» - нефармальнага аб'яднання вернікаў і аматараў гісторыі. Пасля 8 вечара ў хату ўварваліся міліцыянты нібыта па сігнале аб тым, што ў хаце вырабляюць наркотыкі. Больш за 40 чалавек былі дастаўленыя ў Маскоўскае РАУС і позна ўвечары адпушчаныя без складання пратаколаў.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках