6 траўня 2024, панядзелак, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не хапае адной толькі «Арктыкі»...

46
Не хапае адной толькі «Арктыкі»...

Дызельнае паліва «Арктыка» вырабляецца толькі на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

«Арктыка» добра фільтруецца і не замярзае да 35 градусаў, піша «Народная Воля».

Звычайнае ж дызельнае паліва замярзае пры 20-ці градусах. У цяперашнія маразы ўсе ўладальнікі дызельных «аўто» кінуліся за выратавальнай «Арктыкай».

Нават пасля заявы «Белнафтахіма» аб тым, што арктычнае паліва з'явілася на ўсіх запраўках, на ўсіх паліва не хапае...

У Гродне за марозаўстойлівыя палівам кіроўцы стаяць у чарзе па некалькі гадзін. Праблема ў тым, што «Арктыку» адпускаюць толькі на чатырох аўтазаправачных станцыях, ды і на іх дэфіцытнае паліва толькі ў адной калонцы. За два тыдні на Гродзенскую вобласць паступіла з НПЗ 440 тон паліва, а заяўлена было 780 тон.

Другая хваля маразоў, якая прыйдзе ў гэтыя дні, падахвочвае уладальнікаў «сталёвых коней» запраўляцца па-максімуме, бо стаяць у лютым на холадзе на запраўцы - сабе даражэй. Затое аўтазапраўкі, у якіх маецца «Арктыка», «на кані» - паліва разыходзіцца імгненна, да таго ж яно даражэйшае за звычайную салярку на 800 рублёў, каштуе 7100 рублёў за літр. У апошнія дні на «Арктыку» пераходзяць нават кіроўцы гарадскіх і міжгародніх аўтобусаў.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках