20 траўня 2024, панядзелак, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры аблілі ртуццю Mercedes супрацоўніка ВНУ

76

Учора каля 11:33 на спецлінію МНС паступіла крыху дзіўнае паведамленне.

Чалавек прадставіўся інжынерам па ахове працы Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Шамякіна, піша onliner.by.

«Ён запэўніваў, што на паркоўцы па вул. Студэнцкай каля аднаго з аўтамабіляў разлітая ртуць, - паведамілі ў МНС. - Па ягоных словах, плошча складала 2 квадратных метра».

«Па прыбыцці да месца выкліку было ўсталявана, што невядомай асобай наўмысна быў абліты ртуццю аўтамабіль Mercedes ML-400 (2003 г. в.), - распавялі ратавальнікі. - Машына належыць загадчыцы кафедры МДПУ імя Шамякіна. Ртуць трапіла ў маторны адсек, на парог аўтамабіля. Нашыя супрацоўнікі здзейснілі механічнае прыбіранне ртуці (сабрана 25 грам). Таксама супрацлўнікамі МНС ўнутры аўтамабіля былі праведзеныя кантрольныя замеры паветра (перавышэнне межавай дапушчальнай канцэнтрацыі не было зарэгістраванае)». Ніхто не пацярпеў.

Аб інцыдэнце паведамілі ў Мазырскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама дзяжурным па УКДБ, РАУС. Абставіны і матывы інцыдэнту высвятляюцца.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках