Машыну Кабанчука пакінулі пад арыштам
12- 26.03.2012, 12:21
Міліцыя будзе правяраць аўтамабіль на магчымасць угону.
Вадзім Кабанчук быў затрыманы 25 сакавіка перад пачаткам акцыі, прысвечанай Дню Волі, каля Опернага Тэатра. У ягоным аўтамабілі знаходзіліся матэрыялы і расцяжкі, якія планавалася выкарыстоўваць падчас шэсця. Кабанчука пратрымалі ў РУУС Цэнтральнага раёна каля шасці гадзін і вызвалілі без тлумачэння прычынаў затрымання, паведамляе прэс-служба БХД.
Аўтамабіль, якім ён кіраваў падчас затрымання, застаўся ў міліцыі. Па словах міліцыянтаў, ягоныя нумары будуць правяраць на магчымасць угону. Вярнуць аўтамабіль актывісту БХД паабяцалі толькі праз некалькі дзён.