17 траўня 2024, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы прынялі расейскіх КВЗшніц за тэрарыстак

77
Спецслужбы прынялі расейскіх КВЗшніц за тэрарыстак

Удзельніцу каманды КВЗ з Ніжняга Ноўгарада ў Менску затрымалі супрацоўнікі КДБ.

«Я ехала са сцяжкамі для групы падтрымкі, - распавяла яна ў інтэрв'ю «Камсамольскай Праўдзе». - Спусцілася ў метро, пад пахай - 50 сцяжкоў, у руках - планшэт, фатаграфавала славутасці горада. Тут да мяне падышлі некалькі мужчын і абвясцілі аб тым, што я затрыманая».

Высветлілася, што яе затрымалі з-за сцяжкоў, прыняўшы за актывістку апазыцыі. Калі напалоханая дзяўчына патлумачыла, што ніякіх прэтэнзій да Лукашэнкі ў яе няма, ёй прад'явілі іншае абвінавачанне - яна фатаграфавала менскія будынкі з мэтай іх замінаваць!

«Я спачатку аджартоўвалася, думала, яны мяне разыгрываюць, але калі зайшлі 6 мужчын і пачалі мяне літаральна дапытваць, стала не да жартаў», - сказала яна.

На ўсе апраўданні ўжо не вясёлай і зусім не знаходлівай, супрацоўнікі спецслужбаў адказвалі адно «Мы вам не верым». Каб праверыць, што на самой справе прыехала рабіць у Менск дзяўчына са сцяжкамі - гуляць у КВЗ ці ўсё ж такі падрываць падземку - кампанія КДБшнікаў адправілася на кватэру, дзе пражывалі дзяўчыны. Перапісалі дадзеныя пашпартоў ва ўсіх удзельніц каманды і паведамілі, што цяпер, як толькі дзяўчыны зноў прыедуць у Менск, яны патрапяць пад пільнае назіранне спецслужб.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках