17 траўня 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ericsson: Мы не прадавалі абсталяванне беларускаму рэжыму

7
Ericsson: Мы не прадавалі абсталяванне беларускаму рэжыму

Пра гэта прадстаўнік кампаніі заявіў у час сусветнага інтэрнэт-форуму, які праходзіць у Стакгольме.

Нагадаем, паводле шведскай прэсы ад снежня 2010 года, тэлекамунікацыйны гігант Ericsson прадаваў спецыяльнае абсталяванне беларускім спецслужбам і «Белтэлекаму» (праз мабільнага аператара TeliaSonera). Скандал узнік адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і масавых арыштаў апазіцыянераў.

Падчас сусветнага інтэрнэт-форуму карэспандэнтка «Еўрарадыё» вырашыла ўдакладніць, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя аб продажы абсталявання. Фрэдэрык Хальстан, прадстаўнік кампаніі Ericsson, назваў сітуацыю «вялікім непаразуменнем» і паведаміў, што кампанія непасрэдна ў Беларусі нічога не прадавала.

«TeliaSonera не з'яўляецца часткай кампаніі Ericsson. Яны ўсяго толькі мабільны аператар, яны закупілі нашае абсталяванне і што адбывалася далей - за гэта мы не адказваем. Да таго ж, невядома, прадалі яны абсталяванне нашай фірмы або нейкай іншай, таму што яны закупляюць яго ў розных кампаніях», - сказаў Фрэдэрык Хальстан.

Дарэчы, на інтэрнэт-форуме разгарэлася гарачая дыскусія паміж прадстаўнікамі тэлекамунікацыйных кампаній і прадстаўнікамі краін, якія сутыкнуліся з такой жа сітуацыяй. Напрыклад, вядома, што падобная праблема паўстала з Сірыяй, куды Ericsson таксама, магчыма, прадаваў абсталяванне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках