2 траўня 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Браціславе стартавала кампанія «Belarus Action-2012» (Фота)

2

У сталіцы Славакіі Браціславе стартавала агульнаеўрапейская кампанія пад назвай «Belarus Action-2012».

Кампанія была арганізаваная грамадзянскай асацыяцыяй Ad Hoc пры супрацоўніцтве з JEF Славакіі. Сёмы год гэтае агульнаеўрапейскае мерапрыемства пры падтрымцы Еўраатлантычнага цэнтра (ВАС) праходзіць у памяшканні прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Браціславе, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

У ходзе мерапрыемства, пасля ўступнай прамовы і прэзентацыі фільма «Беларуская мара», была падпісаная дэкларацыя «Belarus Action-2012».

Дэкларацыю падпісалі прадстаўнікі трох незалежных няўрадавых арганізацый і грамадзяне Еўрапейскага Звяза, якія прысутнічалі на мерапрыемстве. У тэксце дэкларацыі - патрабаванні выконваць прынцыпы дэмакратыі, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды грамадзянаў, спыніць палітычна матываваны пераслед апазіцыі ў Беларусі.

Пасля падпісання заява была накіравана ў амбасаду Беларусі ў Браціславе і ў Брусэль. Прысутныя таксама віталі вызваленне палітвязня Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках