3 траўня 2024, Пятніца, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскаму палітолагу адмовілі ў беларускай візе

5
Канадскаму палітолагу адмовілі ў беларускай візе

Дэвіду Марплзу, вядомаму канадскаму палітолагу і даследніку Беларусі, беларускія ўлады не выдалі уязной візы.

Аб гэтым прафесар Марплз паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», перадае «Радыё Свабода».

Дэвід Марплз (David Marples) - канадскі гісторык і палітолаг, прафесар на гістарычным факультэце Універсітэта Альберты ў Эдмантане. Кіруе адной з праграм вывучэння сучаснай Украіны ў канадскім інстытуце ўкраінскіх даследаванняў. Аўтар 12 кніг і больш чым 150 артыкулаў па гістарычных і палітычных пытаннях Расеі, Украіны і Беларусі. У мінулым годзе быў абраны старшынём паўночнаамерыканскай асацыяцыі беларусазнаўчых даследаванняў. З'яўляецца дарадцам па пытаннях Усходняй Еўропы Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, Дэпартамента замежных спраў і міжнароднага гандлю Канады і Міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі. Апублікаваў тры кнігі пра Беларусь: «Belarus: From Soviet Rule to Nuclear Catastrophe» (1996), «Belarus: A Denationalized Nation» (1999), «The Lukashenka Phenomenon: Elections, Propaganda, and the Foundations of Political Authority in Belarus» (2007).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках