2 траўня 2024, Чацвер, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Беларусь дамовіліся па малаку, мясе і піве

4
Украіна і Беларусь дамовіліся па малаку, мясе і піве

Украіна і Беларусь дамовіліся аб мінімізацыі абмежаванняў у двухбаковым гандлі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба амбасады Украіны ў Беларусі, піша сайт nbnews.com.ua.

Так, 18 красавіка для правядзення кансультацый адносна ўрэгулявання наяўных пытанняў экспарту ўкраінскага піва на беларускі рынак і беларускай мяса-малочнай прадукцыі на рынак Украіны, у Менск прыбыла ўкраінская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Уладзімірам Паўленкам.

Амбачаада паведамляе, што ў склад украінскай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Мінэканамразвіцця, Мінаграхарчу Украіны і прадпрыемстваў-вытворцаў соладавага піва.

Ад Беларусі ў кансультацыях прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства замежных спраў, канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

На перамовах атрымался дасягнуць дамоўленасці аб мінімізацыі абмежаванняў у двухбаковым гандлі і падрыхтаваць узгодненыя прапановы па рашэнні існуючых праблем.

Нагадаем, Дзяржветслужба Украіны з 1 сакавіка 2012 года часова прыпыніла ўвоз на тэрыторыю Украіны малака і малочных прадуктаў з Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках