3 траўня 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падарункі дыктатару выставяць у музеі

24
Падарункі дыктатару выставяць у музеі

У Беларусі створаць музей сучаснай дзяржаўнасці.

«Еўрарадыё» даведалася, што музей будзе адкрыты ў будынку адміністрацыі Лукашэнкі.

«Там будзе распавядацца пра нашую дзяржаву ў перыяд незалежнасці за апошнія 20 гадоў. Будуць экспазіцыі па культуры, адукацыі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, міжнародных адносінах», - распавядае намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Ніна Калымага.

Магчыма, будзе нават асобная экспазіцыя падарункаў і узнагарод Аляксандра Лукашэнкі. Такіх, напрыклад, як пашпарт Беларусі, падораны БРСМ, ракетка Вікторыі Азаранка, якой яна выйграла Кубак Крамля.

Адкрыццё музея пераносілася некалькі разоў і цяпер плануецца на канец красавіка. Па чутках у музей не будзе вольнага доступу для наведвальнікаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках