2 траўня 2024, Чацвер, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі на «Варшаўскім мосце»

23
Чэргі на «Варшаўскім мосце»

27 і 28 красавіка выехаць з Беларусі праз брэсцкі пункт пропуску «Варшаўскі мост» на асабістым транспарце будзе праблематычна.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, на гэтыя дні паступілі заяўкі ад беларускіх і расейскіх турыстычных фірм на выезд больш чым 100 аўтобусаў. У адпаведнасці з міжнароднымі дамоўленасцямі, яны павінныя афармляцца на мяжы ў першую чаргу. Найбольш перагружаны пункт пропуску будзе з вечара 27 красавіка да 14.00-15.00 28 красавіка.

У сувязі з гэтым памежнікі рэкамендуюць аўтаўладальнікам скарыстацца для выезду ў Польшчу пунктамі пропуску «Пясчатка» і «Дамачава».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках