20 траўня 2024, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» можа сарваць дамоўленасці з Масквой?

4
«Белавія» можа сарваць дамоўленасці з Масквой?

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» па-ранейшаму вывучае мэтазгоднасць адкрыцця яшчэ аднаго рэйса ў паведамленні Менск-Масква.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе авіякампаніі.

«У цяперашні час вядзецца аналіз загрузкі рэйсаў, вывучаецца, наколькі мэтазгоднае адкрыццё пятага (на дзень - ІФ) рэйса», - адзначылі там.

У прэс-службе звярнулі ўвагу, што «ў адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі авіякампаніі прадастаўляецца права ўвесці пятую частату, але рашэнне застаецца за кампаніяй».

9 красавіка Беларусь і Расея дамовіліся, што беларускія і расейскія аіяперавозчыкі будуць выконваць у летні перыяд па 5 рэйсаў на дзень ў паведамленні Менск-Масква. З 27 красавіка «Белавія» можа ўвесці дадатковы, пяты рэйс. У верасні бакі плануюць правесці кансультацыі і вызначыць умовы палётаў на зімовы перыяд. Пры гэтым бакі пагадзіліся абмеркаваць лібералізацыю рынку авіяперавозак.

26 сакавіка з-за рознагалоссяў аб колькасці рэйсаў на час былі прыпыненыя авіязносіны паміж Менскам і Масквой.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках