17 чэрвеня 2026, Серада, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-польскай мяжы чарга са 150 машын

14
На беларуска-польскай мяжы чарга са 150 машын

Чарга са 150 легкавых аўтамабіляў сабралася на беларуска-польскай мяжы ў Брэсце.

Начальнік прэс-службы Брэсцкай памежнай групы Аляксандр Кіслоў паведаміў БелаПАН, што машыны на пераходзе, які больш вядомы як «Варшаўскі мост», пачалі збирацца яшчэ ўвечары 29 красавіка. Да раніцы на мяжы, па словах Кіслова, ужо ўтварылася сур'ёзная чарга. Па ягонай адзнацы, з больш чым паўтарох соцен аўтамабіляў у чарзе на выезд з Беларусі толькі 5% накіроўваюцца на адпачынак.

У першай палове дня ў чэргі на выезд з Беларусі было таксама шмат аўтобусаў. Зараз жа пераважаюць аўтамабілі з беларускімі, польскімі і расейскімі нумарамі.

Прапускная здольнасць пункту пропуску «Брэст» складае 1 200 аўтамабіляў у адзін бок за суткі, а чэргі ўтвараюцца, калі на аўтадарожны пункт пропуску адначасова прыбывае больш за сто аўтамабіляў. Такім чынам, пры такой чарзе, якая назіраецца зараз, аўтамабілі могуць прастаяць на мяжы ў ад 4 да 12 гадзін.

Чакаецца, што з надыходам мая чэргі на беларуска-польскай мяжы стануць меншыми, паколькі з 1 па 3 мая ў Польшчы адзначаюць дзяржаўныя святы (Свята працы і Дзень Канстытуцыі). Большасць гандлёвых аб'ектаў у гэтыя дні ў Польшчы будзе закрытая, а значыць, колькасць беларусаў, якія едуць у суседнюю краіну ў асноўным за пакупкамі, паменшыцца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках