15 чэрвеня 2026, панядзелак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінца, якога шукалі праз Інтэрпол, знайшлі ў Брэсце

6
Украінца, якога шукалі праз Інтэрпол, знайшлі ў Брэсце

У Брэсце 10 мая быў затрыманы грамадзянін Украіны, 35-гадовы жыхар Днепрапятроўскай вобласці, індывідуальны прадпрымальнік.

Гэтага чалавека шукалі Інтэрпол і ўпраўленне МУС Украіны на Днепрапятроўскай чыгунцы за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 271 КК Украіны (парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы).

Як паведамілі БелаПАН ва УУСТ МУС Беларусі, усталявана, што ўкраінец з'яўляўся ўладальнікам аўтобуса, кіроўца якога быў вінаваты ў буйным ДТЗ. Раніцай 12 кастрычніка 2010 года ў Нікопольская раёне Днепрапятроўскай вобласці, на неахоўным чыгуначным пераездзе перагона Марганец - Нікапаль, лакаматыў, які рухаўся па маршруце Крывы Рог - Запарожжа, урэзаўся ў пасажырскі аўтобус.

Экіпаж лакаматыва з трох чалавек не пацярпеў. Аўтобус перавозіў 52 пасажыры, з іх 45 загінулі, астатнія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Кіроўца аўтобуса, які, як высветлілася, выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал семафора, таксама загінуў на месцы.

Індывідуальны прадпрымальнік доўгі час хаваўся ў Расеі, нядаўна пераехаў у Брэст, дзе зняў кватэру.

У цяперашні час затрыманы знаходзіцца ў ІЧУ. Ініцыятар вышуку інфармаваны, вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі. Следству трэба будзе даць прававую адзнаку дзеянням падазраванага і вызначыць ступень ягонай віны. За паказанае злачынства прадугледжанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да сямі гадоў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках