15 чэрвеня 2026, панядзелак, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выставіць Расеі новы рахунак

27
Беларусь выставіць Расеі новы рахунак

Улады ў бліжэйшы час прад'явяць Расеі да аплаты дадатковы рахунак за інтэграцыйныя паслугі, уключыўшы ў артыкул сваіх выдаткаў уступленне Расеі ў СГА.

«Да прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2013-ы і да 2015 года павінен быць унесены комплексны даклад Мінэканомікі і МЗС з ацэнкай наступстваў для Беларусі ўступлення Расеі ў СГА», - даручыў сёння прэм'ер РБ М.Мясніковіч, піша АФН.

Незалежна ад таго, ці пагодзіцца Расея аплачваць гэты рахунак ці адмовіць партнёру, будзе падрыхтаваны пакет мер па абароне (закрыцці) беларускага рынку ад згубнага «эсгэашнага» ўздзеяння.

«Павінен таксама быць падрыхтаваны пакет нарматыўна-прававых актаў для мінімізацыі рызык», - сказаў Мясніковіч.

Акрамя таго, Беларусь можа паыялічыць кошт аплаты за бягучыя інтэграцыйныя паслугі - удзел у АЭП - у сувязі з тым, што гэты праект пакуль не апраўдвае чаканняў беларускага боку.

«...Што рэальна зроблена, якія прапанаваныя праекты, якія ініцыятывы? На жаль, хваліцца пакуль няма чым», - канстатаваў прэм'ер РБ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках