17 траўня 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм «Жыве Беларусь» пакажуць у Канах

3
Фільм «Жыве Беларусь» пакажуць у Канах

22 мая на Канскім кінарынку, які праходзіць у межах кінафестывалю, пакажуць фільм польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча «Viva Bel@rus (Zyvie Biel@rus)».

Фільм распавядае пра жыццё маладых беларускіх апазіцыянераў. Інфармацыя пра фільм, які ствараецца ў Польшчы трапіла ў прэсу яшчэ ў лістападзе 2011 года. Тады стала вядома, што прататыпам галоўнага героя фільма стаў малады беларускі апазіцыянер Франак Вячорка, а адной з асноў сцэнарыя - ягоны вайсковы дзённік, піша «Наша Нiва».

Аўтары пазіцыянуюць фільм як першы беларускамоўны ў гісторыі Канскага фестывалю. Вядома, што галоўную ролю ў фільме выконвае беларускі рэпер Vinsent (Зміцер Папко), а галоўную жаночую ролю атрымала вядомая польская акторка Караліна Грушка. Рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч стаў вядомым у прыватнасці працай над нядаўнім фільмам «Варшаўская бітва», які карыстаўся вялікім поспехам у гледачоў.

Бюджэт фільма складае 1.9 мільёнаў даляраў, частку фінансаванняў праводзіць французскі Canal+.

Фільм у Канах пакажуць двойчы:

22 мая ў кіно RIVIERA 4 13:30,

23 мая - у PALAIS B у 11:30.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках