Беларус украў у суседа 65 кілаграмаў рыбы
- 11.11.2026, 21:41
На 600 рублёў.
Беларус украў у суседа 65 кілаграмаў рыбы. Падрабязнасці паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Супрацоўнікамі Мядзельскага РАУС быў устаноўлены 61-гадовы мясцовы жыхар. Увечары ён пранік на тэрыторыю дома суседа, дзе скраў больш за 65 кілаграмаў рыбы.
Пакеты з рыбай сусед захоўваў у гаспадарчай пабудове на ўчастку каля дома. Кошт украдзенага склаў больш за 600 рублёў. Рыбу выялі, у дачыненні да мужчыны ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж.