Менск ізноў затапіла (Фота)
15- 16.05.2012, 16:58
У другой палове дня 16 мая ў цэнтры Менска прайшоў кароткачасовы дождж, у выніку якога ў раёне станцыі метро «Акадэмія навук» утварылася сапраўдная рака.
Тыя, хто рызыкнуў перайсці затопленую дарогу, вымачылі ногі па шчыкалатку, піша «Салідарнасць».
Нагадаем, у чэрвені 2010-га ў Менску прайшлі такія моцныя дажджы, што месцамі сталіца нагадвала Венецыю.




