23 снежня 2024, панядзелак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лазавік напаў на назіральнікаў АБСЕ

93
Лазавік напаў на назіральнікаў АБСЕ

Сакратар ЦВК шкадуе, што місію АБСЕ запрасілі назіраць за «парламенцкімі выбарамі».

«Няхай я здамся апазіцыянерам, але я не згодны, што кіраўніцтва краіны вырашыла запрасіць місію назіральнікаў ад АБСЕ (на «парламенцкія выбары»)», - заявіў Мікалай Лазавік на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску.

«Я зняверыўся ў аб'ектыўнасці заключэнняў, якія рыхтуе місія назіральнікаў ад АБСЕ», - растлумачыў сваю пазіцыю сакратар Цэнтрвыбаркама.

Тлумачачы сваю пазіцыю, М.Лазавік нагадаў сітуацыю з ацэнкай місіяй назіральнікаў АБСЕ вынікаў «прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі ў 2010 годзе. «У папярэдняй справаздачы гэтай місіі была станоўчая ацэнка прэзідэнцкіх выбараў, але чыноўнікі з Бруселя і Варшавы, у выніку, падрыхтавалі негатыўнае заключэнне», сказаў сакратар ЦВК. Пры гэтым М.Лазавік заявіў, што «ў аснову заключнай справаздачы місіі АБСЕ аб прэзідэнцкіх выбарах 2010 года пакладзена не аб'ектыўная адзнака, а адзнака пад назвай  «Плошча».

Сакратар ЦВК сказаў, што, прымаючы рашэнне аб запрашэнні місіі назіральнікаў ад АБСЕ на будучыя «парламенцкія выбары», «МЗС Беларусі сказаў - давайце не будзем абвастраць адносіны - няхай прыедуць».

М.Лазавік праінфармаваў, што на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі «недахопу ў місіях назіральнікаў не будзе. Запрашэнні будуць накіраваны ПА АБСЕ, АДКБ, СНД».

Нагадаем, што Лазавік і кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына былі запрошаны ў Вену для ўдзелу ў канферэнцыі АБСЕ на тэму выбараў. Гэта выклікала крытыку ўнутры краіны, паколькі ўсе гады кіравання Лукашэнкі ўсе выбары ў Беларусі фальсіфікуюцца.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках