8 траўня 2024, Серада, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лазавік вырашыў не ехаць у Вену

33
Лазавік вырашыў не ехаць у Вену

На канферэнцыю АБСЕ ў Вену паляціць толькі Ярмошына: у Лазавіка «шмат працы напярэдадні вераснёўскіх «выбараў».

Сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік пацвердзіў БелаПАН, што ён і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына атрымалі запрашэнні на канферэнцыю Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) «Дэмакратычныя выбары і назіранне за імі», якая пройдзе 12-13 ліпеня ў Вене.

Інфармацыю аб тым, што Ярмошына і Лазавік, унесеныя ў спісы неўяздных у краіны ЕЗ «за фальсіфікацыі ў ходзе выбараў», запрошаны на канферэнцыю АБСЕ ў сталіцу Аўстрыі, распаўсюдзіў ў канцы мінулага тыдня са спасылкай на ананімную крыніцу сайт charter97.org. Гэта паведамленне выклікала шырокі рэзананс у СМІ.

«Як правіла, на падобныя канферэнцыі збіраюцца кіраўнікі цэнтрвыбаркамаў краін - удзельніц АБСЕ, кіраўнікі міжнародных арганізацый, якія займаюцца маніторынгам выбараў, а таксама кіраўнікі АБСЕ і Бюро па дэмакратычнымі інстытутах і правах чалавека АБСЕ», - адзначыў Лазавік.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва ЦВК Беларусі ўдзельнічала ў падобных канферэнцыях і ў мінулыя гады. Знаходжанне ў спісах неўязных перашкаджае Цэнтрвыбаркаму «выбудоўваць паўнавартасныя кантакты са сваімі калегамі з краін Еўропы», заявіў сакратар камісіі. «Так, у мінулым годзе я не змог прыняць удзел у сустрэчы кіраўнікоў цэнтрвыбаркамаў ў Малдове», - распавёў Лазавік.

«Аднак на гэты раз, верагодна, у кіраўніцтва АБСЕ ёсць жаданне атрымаць запрашэнне для назірання за выбарамі ў Беларусі, таму мы і былі запрошаны на канферэнцыю», - выказаў меркаванне ён.

Сакратар ЦВК паведаміў, што візы ў Аўстрыю былі адкрыты як на яго імя, так і на імя Лідзіі Ярмошынай. Аднак паляціць у Вену толькі Ярмошына: Лазавік застанецца кіраваць камісіяй, у якой шмат працы напярэдадні вераснёўскіх выбараў у парламент.

Варта адзначыць, што 7 ліпеня Парламенцкая асамблея АБСЕ на сесіі ў Манака прыняла рэзкую рэзалюцыю па Беларусі. У дакуменце ўтрымліваецца заклік неадкладна вызваліць і апраўдаць усіх палітвязняў, паважаць свабоду перамяшчэння сваіх грамадзян, у тым ліку палітычных актывістаў, у Беларусі і за мяжу, пакласці канец ціску і пераследам у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў, а таксама іншыя патрабаванні.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках