13 чэрвеня 2026, Субота, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: 7,8% прадпрыемстваў у студзені-траўні былі стратнымі

7
Белстат: 7,8% прадпрыемстваў у студзені-траўні былі стратнымі

У Беларусі ў студзені-траўні 2012 стратнымі былі 662 прадпрыемствы і арганізацыі, або 7,8% ад іх агульнай колькасці.

Аб гэтым паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Нацыянальным статыстычным камітэце рэспублікі.

У Белстаце адзначылі, што за студзень-травень 2011 года са стратамі спрацавалі 813 арганізацый, або 9,5% ад іх агульнай колькасці. Такім чынам, у параўнанні са студзенем-траўнем 2011 удзельная вага стратных прадпрыемстваў скарацілася на 1,7%.

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-травень 2012 года склала Br2 трлн і скарацілася на 15,1% у параўнанні з 5 месяцамі мінулага года.

Як праінфармавалі ў камітэце, у студзені-траўні 2012 года па ўдзельнай вазе стратных арганізацый лідзіравалі прамысловасць і будаўніцтва (па 11,8% у кожнай з галін), у транспартнай сферы стратнымі былі 11,3% арганізацый, у ЖКГ - 9,4% .

У Белстаце таксама паведамілі, што рэнтабельнасць продажаў беларускіх арганізацый за студзень-травень 2012 года склала 10,6% і вырасла ў параўнанні са студзенем-траўнем 2011 года на 3 працэнтныя пункты.

У прамысловасці рэнтабельнасць продажаў склала 12,5%, у адукацыі - 16,7%, у сельскай гаспадарцы - 15,4%. Найбольш высокія паказчыкі былі дасягнуты ў фінансавай сферы (36,5%), рыэлтарскай дзейнасці (21,1%), сувязі (18,1%), ахове здароўя (13,2%).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках