1 траўня 2024, Серада, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аман адмовіўся ад інвестыцый у нерухомасць Беларусі

33
Аман адмовіўся ад інвестыцый у нерухомасць Беларусі

Дзяржаўны рэзервовы фонд Амана адмовіўся ад рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў цэнтры Менска.

Сталічныя ўлады гатовыя разглядаць прапановы ад іншых інвестараў. Гэтую інфармацыю TUT.by пацвердзілі ў Камітэце будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама.

«Яны апавясцілі нас, што адмаўляюцца ад рэалізацыі праекта. Цяпер пачата працэдура скасавання інвестдагавора і іншых пагадненняў. Працэдура гэта няхуткая», - сказаў прадстаўнік камітэта будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама. Паводле яго слоў, «патэнцыйныя інвестары могуць накіроўваць свае прапановы ў адрас камітэта эканомікі Менгарвыканкама. Але пісьмова замацаваць дамоўленасці мы зможам толькі пасля таго, як будзе скасаваны дагавор з аманскай кампаніяй».

Як паведамляў сайт charter97.org, Дзяржаўны генеральны рэзервовы фонд Амана ў асобе створанага ім у Беларусі ЗТАА «Арол Пропетыз чатыры» атрымаў у 2010 годзе ў прыватную ўласнасць участак у Менску плошчай 2,6 га ў межах вуліц Янкі Купалы - Максіма Багдановіча - ракі Свіслач без правядзення аўкцыёну за 10 млн даляраў для будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу. У прыватнасці, на месцы забудовы планавалася ўзвядзенне жылога комплексу, бізнес-цэнтра і пяцізоркавага гатэля. Агульны аб'ём інвестыцый ацэньваўся ў 150 млн даляраў. Праект планавалася рэалізаваць да 2016 года.

Адначасова з зямлёй ва ўласнасць «Арол Пропетыз чатыры» павінны былі бязвыплатна перайсці «Нацыянальны выставачны цэнтр «Белэкспа», 2-я гарадская клінічная бальніца і будынак спецыялізаванай энергетыкі (ТП-159), які належыць РУП «Менскэнерга». Праўда, знасіць гэтыя аб'екты інвестару прапаноўвалася за кошт уласных або прыцягнутых сродкаў. За мінулы час 2-я гарадская клінічная бальніца Менска цалкам пераехала ў новы будынак па адрасе: Энгельса, 25.

У кампаніі «Арол Пропетыз чатыры» адмовіліся даваць афіцыйны каментар з нагоды рэалізацыі гэтага праекта, параіўшы звярнуцца ў Менгарвыканкам. «Усё, што яны скажуць, і будзе праўдай», - сказалі ў кампаніі.

Варта адзначыць, што ў канцы мінулага года аманскія інвестары скардзіліся на тое, што «валютны і эканамічны крызіс у Рэспубліке Беларусь, наступствы якога адчуваюцца да гэтага часу, сарвалі тэрміны старту інвестыцыйнага праекта». У лютым Дзяржаўны рэзервовы фонд султанату Аман папрасіў адкласці рэалізацыю праекта на паўгады. Мяркуючы па ўсім, мінулы час не дадаў аптымізму замежным інвестарам. Прадстаўнік Менгарвыканкама пацвердзіў інфармацыю аб тым, што «інвестар палічыў для сябе гэты праект нерэнтабэльным». «Да крызісу былі адны эканамічныя ўмовы, зараз некалькі іншыя», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках