19 траўня 2024, Нядзеля, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

35 магілеўчан патрабуюць забараніць ўезд Лізавеце II і Папе Рымскаму

209
35 магілеўчан патрабуюць забараніць ўезд Лізавеце II і Папе Рымскаму

Абураныя тым, што Лукашэнку было адмоўлена ў атрыманні візы на летнюю алімпіяду ў Лондане, якая пачынаецца сёння, 27 ліпеня, магілеўчане патрабуюць мер у адказ.

З адпаведным лістом яны звярнуліся да старшыні алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. Ініцыятарам звароту выступіў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, які шакаваны падобным грэбаваннем да вышэйшых дзяржаўных чыноў Беларусі.

У лісце, пад якім падпісаліся 35 жыхароў Магілёва, выкладзеная просьба забараніць ўезд каралеве Велікабрытаніі Лізавеце II і Папе Рымскаму на чэмпіянат свету па хакеі, які павінен прайсці ў Беларусі ў 2014 годзе, паведамляе газета «Наш Магiлеў».

Нагадаем, арганізатары Алімпійскіх гульняў у Лондане адмовілі ў акрэдытацыі Аляксандру Лукашэнку з-за пераследу апазіцыі.

Напісаць каментар 209

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках