7 траўня 2024, aўторак, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыі ФК «Гомель» пляваць на сваіх футбалістаў (Фота)

17

Беларусы, якія будуць гуляць з ФК «Ліверпуль», жывуць на старой турбазе.

Футбалісты аднаго з наймацнейшых клубаў у Беларусі «Гомель» вымушаныя жыць літаральна ў спартанскіх умовах - сярод цвілі і грыбкоў. Хлопцы маюць адзін душ на ўсіх і сілкуюцца за 3 кіламетры ад жылля, паведамляе svabodaby.net.

У гомельскіх футбалістаў 2 жніўня гістарычны матч з адным з мацнейшых клубаў Англіі «Ліверпулем». Беларуская каманда прайшла ў трэці круг Кубка Лігі Еўропы. У Гомелі гульню мясцовага клуба лічаць падзеяй выключнай і кажуць, што такое адбываецца раз у 100 гадоў.

Выключнымі з'яўляюцца і ўмовы жыцця гомельскіх гульцоў.

ФК «Гомель» размясцілі на спартыўнай базе ДЮСШ № 7 на ўмовах арэнды. Гэты спартыўны комплекс акружае хваёвы лес, які знаходзіцца ў раёне Навабеліца горада Гомеля. Спартыўная інфраструктура нараканняў не выклікае: добрае поле, роўныя дарожкі, дагледжаны газон. Шакіруе будынак, у якім жывуць футбалісты. Ён патрабуе экстранага рамонту.

Бярозкі на даху

З-за састарэлага даху, на якім ужо пачалі расці бярозкі, калідоры і пакоі футбалістаў падчас дажджу залівае вадой. На столі і сценах з першага да чацвёртага паверху - грыбок і цвіль. На базе сур'ёзныя праблемы і з асвятленнем, гарыць толькі кожная трэцяя-чацвёртая лямпачка.

Футбалісты асноўнага складу каманды і дубля жывуць на другім і трэцім паверсе. Пакоі разлічаныя на аднаго ці два чалавека. Інтэр'ер застаўся з савецкіх часоў. Шафа, стол, стул, ложак - вось і ўвесь набор мэблі. У кожным пакоі ёсць рукамыйніца. У некаторых цячэ толькі гарачая вада, так як сантэхнікі адключылі халодную з-за сапсаванай трубы. Душ - адзін на паверсе, ды і той не працуе. Каб памыцца, хлопцам даводзіцца спускацца ўніз, на першы паверх.

Там у душы дзве кабінкі. Старыя трубы, іржа, цвіль і грыбок вымушаюць тут мыцца з асцярожнасцю. Туалет прыкладна ў такім жа стане.

Сталовая апячатаная

Сілкуюцца футбалісты ў трох кіламетрах ад жылля ў рэстаране «Стары час», так як сталовая, якая на першым паверсе базы, ужо год як зачыненая. У 2009 годзе яе адрамантавалі, а потым зачынілі. Нядаўна адміністрацыя нават апячатала ўваход у памяшканне.

Работнікі базы кажуць, што рамонту тут не было гадоў 10, пасцельная бялізна не закуплялася з таго ж часу. Усе аб гэтай праблеме ведаюць, запэўніваюць гульцы: ад дырэктара базы да чыноўнікаў у выканкаме. На ўсе папрокі адзін адказ - на рамонт няма грошай.

Адміністрацыйны «касяк»?

ФК «Гомель» адзін з нямногіх клубаў, які набліжаецца да самаакупнасці сваіх выдаткаў. Футбалісты гульнямі і праз выхады ў вышэйшыя легіёны зарабляюць нядрэнныя грошы. Асноўнае фінансаванне клуба ідзе ад спонсарскай дапамогі. Размеркаваннем сродкаў у клубе, вядомая справа, займаецца адміністрацыя.

Раней на гэтай жа базе вымушаныя былі жыць хакеісты клуба «Гомель». Цяпер іх адміністрацыя адмовілася ад арэнды - зараз спартсмены займаюць камфортныя нумары ў гатэлі непадалёк ад лядовага палаца. Неафіцыйна кажуць, што розніца ў аплаце арэнды гатэля і базы, якая развальваецца на вачах, неістотная.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках