Расейскі рубель патаннеў услед за нафтай
15- 24.08.2012, 10:24
Расейскі рубель таннее на пачатку таргоў пятніцы, адлюстроўваючы негатыўныя тэндэнцыі знешніх рынкаў, дзе зніжаюцца нафтавыя катыроўкі і слабее цяга да рызыкі.
Інвестары губляюць надзеі на хуткае прыняцце новых стымулаў найбуйнейшымі цэнтрабанкамі, паведамляе Reuters .
Унутраным негатывам для рубля выступае попыт на валюту, які не спыняецца апошнія дні; стрымліваць паслабленне могуць продажы экспартнай выручкі пад выплату буйных падаткаў.
Катыроўкі рубля да бівалютнага кошыка ($0,55 і 0,45 еўра) на таргах ММВБ да 10.15 МСК знаходзіліся на ўзроўні 35,45, кошт кошыка павысіўся на 9 капеек.
Даляр у секцыі разлікамі «заўтра» вырас да 31,81, набраўшы 13 капеек у параўнанні з закрыццём папярэдняга дня.
Еўра расце на 1 капейку, разлікамі «заўтра» ацэньваецца ў 39,90 рубля.
Розная хуткасць паслаблення рубля ў крос-курсах адлюстроўвае сітуацыю на Форэксе, дзе бягучыя каціроўкі ($1,2545) пары еўра /даляр амаль на чвэрць адсотка ніжэй узроўняў, якія прыйшліся на закрыццё ўчорашняй валютнай сесіі ММВБ.
Негатыўны ўплыў на рубель аказваюць кошты на нафту: да 10.15 МСК амерыканскі гатунак WTI таргаваўся на ўзроўні $95,70, што на 0,6 адсотка ніжэй учорашняга закрыцця, а паўночнамарская сумесь Brent каштуе $114,45 за барэль, таннеючы на 0,5 адсотка.