3 траўня 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Магчымыя эканамічныя санкцыі

47
Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента: Магчымыя эканамічныя санкцыі

Высылка амбасадара Швецыі з Беларусі з'яўляецца «неабгрунтаванай і неапраўданай».

Пра гэта заявіў намеснік старшыні Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч.

«Падобныя дзеянні беларускіх улад паказваюць, што яны не гатовыя прыняць якія-небудзь рэальныя крокі да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратычнымі свабодамі ў Беларусі, і я са шкадаваннем канстатую, што ў адсутнасці рэакцыі з боку беларускіх улад (на заклікі ЕЗ выконваць правы чалавека ) у дыялогу і адносінах паміж ЕЗ і Беларуссю ў бліжэйшай будучыні не будзе дасягнута якога-небудзь прагрэсу і яны будуць працягваць накіроўвацца процілеглым шляхам, уключаючы эканамічныя і іншыя санкцыі», - цытуе Пратасевіча РІА Новости.

Намеснік старшыні Еўрапарламента настойліва заклікаў улады Беларусі «пакласці канец ўсім відам практыкі парушэння праў чалавека і асноўных свабод» і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Апавяшчэнне аб высылцы свайго амбасадара ў Беларусі МЗС Швецыі атрымала 1 жніўня. Каментуючы гэтае рашэнне беларускага боку, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: «Эрыксан працаваў у Беларусі каля сямі гадоў, гэта доўгі тэрмін. За гэты час уся яго дзейнасць была накіравана не на ўмацаванне беларуска-шведскіх адносін, а на іх разбурэнне».

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт назваў абвінавачванні ў адрас Эрыксана беспадстаўнымі і заявіў, што яго высылка з Менска з'яўляецца сур'ёзным парушэннем стандартаў міждзяржаўных адносін.

Аналагічную ацэнку дзеянням Менска дала Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі. Яна таксама паведаміла, што сітуацыя вакол амбасадара Швецыі і магчымыя меры рэагавання з боку ЕЗ будуць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэнні камітэта па пытаннях палітыкі і бяспекі ў Брусэлі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках