18 траўня 2024, Субота, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дыпламаты пакуюць чамаданы

31
Беларускія дыпламаты пакуюць чамаданы

Двум супрацоўнікам беларускай амбасады ў Швецыі дадзена некалькі тыдняў на зборы перад ад'ездам з краіны.

«Будзе няветліва патрабаваць ад іх, каб яны пакінулі краіну неадкладна, - паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы шведскага МЗС Андэрс Йорле. - Ім будзе выдзелена некалькі тыдняў, гэта звычайная практыка».

Патрабаванне да двух беларускіх дыпламатаў выехаць са Стакгольма было вылучана пасля таго, як Менск не падоўжыў акрэдытацыю на працу ў Беларусі пасла Швецыі Стэфана Эрыксана. Шведскія ўлады таксама заявілі, што ў краіне не будзе прыняты новы амбасадар Беларусі.

Апавяшчэнне аб высылцы свайго амбасадара ў Беларусі МЗС Швецыі атрымала 1 жніўня. Каментуючы гэтае рашэнне беларускага боку, прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў: «Эрыксан працаваў у Беларусі каля сямі гадоў, гэта доўгі тэрмін. За гэты час уся яго дзейнасць была накіравана не на ўмацаванне беларуска-шведскіх адносін, а на іх разбурэнне».

Міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт назваў абвінавачванні ў адрас Эрыксана беспадстаўнымі і заявіў, што яго высылка з Менска з'яўляецца сур'ёзным парушэннем стандартаў міждзяржаўных адносін.

Аналагічную ацэнку дзеянням Менска дала Кэтрын Эштан, вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі. Яна таксама паведаміла, што сітуацыя вакол амбасадара Швецыі і магчымыя меры рэагавання з боку ЕЗ будуць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэнні камітэта па пытаннях палітыкі і бяспекі ў Брусэлі.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках