10 траўня 2024, Пятніца, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ рыхтуе адказ беларускім уладам

11
ЕЗ рыхтуе адказ беларускім уладам

Рашэнне аб высылцы амбасадара Швецыі з Беларусі будзе разглядацца Камітэтам па пытаннях палітыкі і бяспекі ў Брусэлі, уключаючы адпаведныя меры з боку ЕЗ.

Пра гэта «Радыё Свабода» сказаў Себасцьян Брабант, адзін з прэс-сакратароў Кэтрын Эштан, вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыке бяспекі.

«Вярхоўны прадстаўнік выказвае вялікую заклапочанасць паведамленнем з Менска аб тым, што беларускія ўлады вырашылі выдварыць шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана. Гэта рашэнне супярэчыць нормам міждзяржаўных адносін. А Еўразвяз, як вы ведаеце, разам са Швецыяй зацікаўлены ў мадэрнізацыі Беларусі і распаўсюдзе еўрапейскіх каштоўнасцей, у прыватнасці, дэмакратыі, праў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы. Гэта рашэнне будзе разглядацца Камітэтам па пытаннях палітыкі і бяспекі ў Брусэлі, уключаючы адпаведныя меры з боку Еўразвяза», - сказаў Себасцьян Брабант.

Дыпламатычны скандал стаў працягам гісторыі шведскага «плюшавага дэсанта».

4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёту да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру.

Пасля гэтага Лукашэнка зняў з пасад старшыні Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках