27 красавiка 2024, Субота, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слова «Лондан» цяпер пад забаронай? (Фота)

140

Невядомыя ў цывільным настойліва папрасілі гаспадара менскага кафэ «Лондан» зафарбаваць надпіс з яго назвай.

Пра гэта паведаміла ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» журналістка Яніна Мельнікава.

«Лондан» размешчаны ў цэнтры беларускай сталіцы, на праспекце Незалежнасці. Невядомыя ў цывільным наведалі яго ўладальніка і папрасілі зафарбаваць назву на агароджы летняга кафэ. Тэлеканал «Белсат» паведамляе, што гэта былі супрацоўнікі КДБ.

Не выключана, што залішняя стараннасць супрацоўнікаў спецслужбаў звязана з клопатам аб псіхічным здароўі беларускага дыктатара. Бо тое, што яго не пусцілі на Алімпійскія гульні, якія цяпер праходзяць у Лондане, ужо нанесла моцны ўдар па хваравітаму самалюбству Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляў сайт charter97.org, беларускаму кіраўніку забаранілі наведванне брытанскай сталіцы з-за рэпрэсій супраць апазіцыі і парушэння праў чалавека.

Пакуль невядома, ці запатрабавалі супрацоўнікі КДБ змяніць назву ўстановы або абмежаваліся толькі надпісам на агароджы летняга кафэ.

Напісаць каментар 140

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках