2 траўня 2024, Чацвер, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алена Сурапіна: «Я ў шоку»

41
Алена Сурапіна: «Я ў шоку»

Алена Сурапіна даведалася пра прад'яўленне абвінавачвання Антону Сурапіну ад сайта charter97.org.

«Я ў шоку. Не магу нават нічога сказаць», - толькі і сказала маці палітвязня.

КДБ сёння афіцыйна абвясціў аб прад'яўленні абвінавачвання Антону Сурапіну і Сяргею Башарымаву. Іх абвінавачваюць па ч. 6 арт. 16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) КК. Ім пагражае ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляў сайт charter97.org, 4 ліпеня беларускую мяжу незаўважна для СПА перасёк лёгкаматорны шведскі самалёт. Над Івянцом і ўскраінамі Менска з яго былі скінутыя плюшавыя мядзведзі з плакатамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады Беларусі не прызнавалі факту палёта да 26 ліпеня, заяўляючы, што «вядзецца праверка». Тым часам былі затрыманыя фатограф Антон Сурапін, які выклаў у інтэрнэце фота плюшавых мядзведзяў, знойдзеных пад Івянцом, а таксама рыэлтар Сяргей Башарымаў, які ў Менску здаваў шведам кватэру.

Пасля гэтага Лукашэнка зняў з пасад старшыні Дзяржпамежкамітэта генерал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл генерал-маёра Зміцера Пахмелкіна. З краіны быў высланы амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках