27 красавiка 2024, Субота, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злотнікаў: Імпартазамяшчэнне - шлях да беднасці

57
Злотнікаў: Імпартазамяшчэнне - шлях да беднасці

Міністэрства гандлю апублікавала пералік тавараў, рэкамендаваных да вытворчасці на тэрыторыі Беларусі.

На думку эканаміста Леаніда Злотнікава, такія дзеянні могуць прывесці толькі да збяднення краіны.

«Маленькая краіна не можа наладзіць эфектыўную вытворчасць усяго. Імпарт патрабуецца, так як ён больш танны. Калі нейкую дэталь робяць толькі для беларускага машынабудавання, то яна будзе ў два разы даражэй дэталі, якую робяць для эканамічнай прасторы ў сотні мільёнаў спажыўцоў. Бо сусветныя спецыялізацыя і кааперацыя робяць прадукцыю таннай. І таму чым больш будуць рабіць камплектуючых у Беларусі і толькі для беларускага рынку, тым даражэй будзе тэхніка. Так і адбываецца - няма ні якасці ні добрага кошту», - распавёў Злотнікаў у інтэрв'ю "Радыё Свабода".

«Згодна з эканамічнай тэорыяй, чым больш краіна вядзе барацьбу з імпартам, тым менш прадуктыўнае там насельніцтва. Калі мы ўсё спрабуем рабіць самі, то мы будзем беднымі. Бываюць асобныя выпадкі, калі дзяржава хоча, каб нейкая галіна вытворчасці паднялася, стала на ногі . Тады дзяржава ўводзіць часовы рэжым абмежавання імпарту, каб за год-два гэтая галіна стала на ногі. І каб потым вярнула людзям тое, што на яе патрацілі. Але ў Беларусі імпартазамяшчэнне сельскагаспадарчай вытворчасці, машынабудавання існуе ўжо дзесятак гадоў. І гэтыя галіны не становяцца больш эфектыўнымі. Гэта марна страчаны час і адставанне ў канкурэнтаздольнасці», - лічыць Злотнікаў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках