27 красавiка 2024, Субота, 8:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БелАЗ» і «Лідсельмаш» стануць ядром двух новых холдынгаў

5
«БелАЗ» і «Лідсельмаш» стануць ядром двух новых холдынгаў

Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 6 верасня 2012 года № 825 «Аб унясенні неграшовых укладаў».

У адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 указа ад 27 лютага 2012 № 113 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў і дзяржаўных аб'яднанняў Міністэрства прамысловасці» урад прыняў рашэнне да 31 снежня бягучага года перадаць у статутны фонд ААТ «БелАЗ» 215 773 акцыі ААТ «Кузлітмаш» і 917 536 акцый таварыства «Слуцкі завод пад'ёмна-транспартнага абсталявання», якія знаходзяцца ва ўласнасці Беларусі і ўпраўлення Міністэрства прамысловасці, для стварэння холдынгу «БелАЗ-холдынг» з кіруючай кампаніяй ААТ «БелАЗ».

Дакументам таксама вызначана перадача ў статутны фонд ААТ «Лідсельмаш» да 31 снежня акцый ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аддзелачных машын» (3 137 662 акцыі), «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод» (1 440 114), «Лідаграпраммаш» (915.500 ) і «Мазырсельмаш» (3 066 052) для стварэння холдынгу «Лідсельмаш» з кіруючай кампаніяй ААТ «Лідсельмаш», паведамляе БелТА.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках