Цярэшчанка: Я ўжо блізкі да таго, каб плюнуць і сысці
57- 17.09.2012, 13:20
Кандыдат у дэпутаты Віктар Цярэшчанка кажа, што супраць яго ўжываецца адміністрацыйны рэсурс.
Ні на адным са 104-х участкаў для галасавання да гэтага часу не вывешаная праграма кандыдата ў дэпутаты Віктара Цярэшчанкі. Паводле сведчанняў людзей, ім забараняюць пад пагрозай звальнення прыходзіць на сустрэчы з кандыдатам, а яго давераных асоб затрымліваюць без прычыны і складаюць пратаколы, перадае «Еўрарадыё».
«У Віцебскай вобласці дадзены прамыя тэлефонныя ўказанні супрацоўнікам, напрыклад, аддзела ўнутраных спраў Шаркаўшчынскага, Браслаўскага і Пастаўскага раёнаў, іх падраздзяленням Дзяржаўтаінспекцыі аб ужыванні да Цярэшчанкі і яго давераных асоб любімага адміністрацыйнага пакарання з дапамогай пратаколаў. Учора ў Паставах дзве настаўніцы ў рамках дзеючага закона распаўсюджвалі ўлёткі. Іх затрымалі, трымалі тры гадзіны, склалі адміністрацыйны пратакол. Я зусім блізкі да таго, каб проста плюнуць і сысці!»- кажа Цярэшчанка.
Такая сітуацыя, прызнаецца Віктар Цярэшчанка, набліжае яго да канчатковага рашэння аб зняцці з «выбараў». Ён разгледзіць магчымасць свайго зняцця 18 верасня, пасля сустрэчы з выбаршчыкамі.