Віктар Івашкевіч: ГП прыняла рашэнне супрацоўнічаць з рэжымам
35- 17.09.2012, 13:35
Цяпер любыя размовы «Гавары праўду» аб іх апазыцыйнасці будуць проста непрыстойнымі, лічыць палітык.
Адзін з лідэраў апазіцыі Віктар Івашкевіч пракаментаваў сайту charter97.org рашэнне ГП удзельнічаць у «выбарах» да канца.
«Сваім рашэннем прымаць удзел у «выбарах» яны паказалі сваю палітычную пазіцыю, прадэманстравалі, што яны ідуць на супрацоўніцтва з уладай, а не на яе замену», - сказаў палітык.
«Цяпер любыя размовы пра апазыцыйнасць ГП будуць папросту непрыстойнымі», - упэўнены Віктар Івашкевіч.
«Кожны беларус робіць свой выбар. Ісці на супрацоўніцтва з рэжымам ці не ісці. Яны прынялі рашэнне ісці», - канстатаваў адзін з лідэраў апазіцыі.
Нагадаем, 17 верасня кандыдаты ў «дэпутаты» ад ГП заявілі аб намеры ўдзельнічаць у фарсе да канца. Пра гэта стала вядома пасля савета, які адбыўся 17 верасня праз скайп.
У абмеркаванні ўдзельнічалі не толькі зарэгістраваныя кандыдаты ў «дэпутаты», але і тыя, каму ў рэгістрацыі было адмоўлена. Рашэнне аб далейшым удзеле ў «выбарах» было прынята імі па выніках галасавання (19 «за», 4 «супраць»).