14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 1:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сімферопалі затрыманы расеец са зліткамі Нацбанка Беларусі

13
У Сімферопалі затрыманы расеец са зліткамі Нацбанка Беларусі

Яму пагражае штраф і канфіскацыя срэбраных зліткаў.

Супрацоўнікі Крымскай мытні ў аэрапорце Сімферопаля ў грамадзяніна Расеі, які рухаўся на авіярэйс «Масква-Сімферопаль» выявілі незадэклараваныя каштоўнасці - зліткі срэбра. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Паводле яе інфармацыі, у чорнай дарожнай сумцы мужчыны знаходзіліся два нумарных сярэбраных злітка 999,9 пробы з выгравіраваным надпісам «Нацыянальныя Банк Рэспублікі Беларусь». Вага абодвух зліткаў складае 500 грамаў, а кошт 3400 грыўняў.

Грамадзянін не запаўняў мытную дэкларацыю і не заявіў у вуснай форме інспектару аб наяўным банкаўскім метале, паведамляе «Цэнтр журналісцкіх расследаванняў».

Па выніках устаноўленага правапарушэння, супрацоўнікамі мытнага паста «Сімферопаль-аэрапорт» Крымскай мытні складзены пратакол аб парушэнні мытных правілаў па артыкуле, які прадугледжвае штрафныя санкцыі і канфіскацыю прадмета парушэння мытных правілаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках