27 красавiка 2024, Субота, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла Крысціна Шацікава

98
Памерла Крысціна Шацікава

(абноўлена) Сёння ў магілёўскім шпіталі памерла грамадская актывістка Крысціна Шацікава.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў Томас Якавіцкі.

Нагадаем, сёння стан хворай на рак грамадскай актывісткі рэзка пагоршыўся.

Па словах Вольгі Завадзкай, цёткі Крысціны Шацікавай, жанчына ўжо раніцай знаходзілася ў магілёўскім шпіталі-хоспісе ў несвядомым стане.

«Мы заўсёды спадзяемся на цуд. Але стан Крысціны надзвычай цяжкі - яна практычна не можа дыхаць. Калі яе выпісвалі з хоспіса, урачы сказалі, што яна пражыве 3 дні. За ёй даглядала маці - яна і трубачку сама навучылася ставіць, і за скурай даглядала», - расказвала Вольга Завадская.

Апошнім часам Крысціна Шацікава жыла з бацькамі на лецішчы пад Магілёвам. У яе ёсць двое дзяцей - хлопчыкі 14-ці і 16-ці гадоў. Па словах яе блізкіх, Крысціна Шацікава пачала хварэць пасля моцнага збіцця міліцыянтамі ў 2006 годзе - тады ёй пашкодзілі лімфавузел.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках