27 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква карае Лукашэнку нафтай

45
Масква карае Лукашэнку нафтай

Расея вырашыла скараціць пастаўкі «чорнага золата» у Беларусь з-за кантрабанды нафтапрадуктаў.

Так лічыць загадчык сектара эканамічнага дэпартамента расейскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў, перадае «Голос России».

Расея знізіць пастаўкі нафты ў Беларусь на 26 адсоткаў у IV квартале 2012 года. Між тым, пакуль няма інфармацыі аб тым, чаму было прынятае такое рашэнне.

У цяперашні час Масква прадае Менску газ і нафту са зніжкай.

Чым выклікана рашэнне Масквы скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь распавёў загадчык сектара эканамічнага дэпартамента Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Агібалаў.

- Чаму было прынята такое рашэнне?

- З аднаго боку тут, вядома ж, могуць прагучаць некаторыя фармальныя прычыны ў выглядзе ўзгаднення паліўна-энергетычнага балансу, згодна з якім аб'ём перапрацоўкі павінен быў быць парадку 21,5 мільёна тон. Па выніках гэтага года, калі ўсё ішло, як раней, атрымалася б каля 22 мільёнаў тон.

У тым ліку магчыма зніжэнне перапрацоўкі ў сувязі з планавым рамонтам. 15 верасня на адным з беларускіх НПЗ - «Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе» - пачаўся рамонт, які павінен працягнуцца месяц.

Калі паглядзець літаральна, як гэта можа адбіцца на аб'ёмах перапрацоўкі, то дадзеныя прычыны не могуць цалкам растлумачыць гэта істотнае зніжэнне. І, хутчэй за ўсё, тут можна ўзгадаць палітычныя прычыны, а менавіта расследаванне абставінаў рээкспарту расейскіх прадуктаў з Беларусі.

- Якія сцэнары ёсць у Беларусі, каб спрыяльна для сябе вырашыць гэтую праблему і папоўніць газавы прабел?

- Сцэнараў, напэўна, шмат. У першую чаргу неабходна цалкам спыніць гэтую дзейнасць. Вельмі верагодна, што на нядаўняй сустрэчы прэзідэнты краін - наколькі мы ведаем, спадар Лукашэнка правёў некалькі дзён у Сочы, дзе сустракаўся з Пуціным, - гэтае пытанне абмяркоўвалі. Мяркуючы па ўсім, беларускі калега не прапанаваў адэкватных варыянтаў. У выніку чаго, як мы ўбачылі, праз паўтары тыдні прагучала гэтае рашэнне аб скарачэнні паставак.

Гэта вельмі нагадвае тое, што было ў траўні гэтага года, калі Пуцін наведаў з візітам Менск, і ўсё быццам бы прайшло гладка. Але праз тыдзень пасля гэтага візіту расейскі амбасадар упершыню пазначыў на афіцыйным узроўні, што Расея занепакоеная рээкспартам. І тут, напэўна, мае месца нешта падобнае, што праблема абмяркоўвалася, але беларускі бок бачыць яе як бы пад іншым вуглом і, мабыць, не хоча ісці на тыя законныя патрабаванні, якія вылучае расейскі бок. У выніку быў абраны падобны метад уздзеяння.

Трэба сказаць, што гэта даволі істотна, таму што нафтавая галіна адна з сістэмаўтваральных для Беларуcі. Тут, вядома, зніжэнне даходаў вельмі сур'ёзна адразу ж адбіваецца на ўстойлівасці беларускай эканомікі.

- Вы дапускаеце, што гэтае рашэнне часовае, і ў будучыні ўсё вернецца на кругі свая?

- Натуральна. Гэта некаторыя бягучыя ўскладненні. Выхад з гэтага можа быць даволі хуткі. Усё ў руках Беларусі. Проста былі зроблены некаторыя адміністрацыйныя меры. У прыватнасці, меркавалася, што схема з растваральнікамі прадугледжвала ў тым ліку сярод іншых кампанентаў адгрузку нафты расейскімі пастаўшчыкамі ў Беларусь.

Фактычна са жніўня гэтая дзейнасць была спыненая. Але засталіся некаторыя іншыя артыкулы рээкспарту. Калі Беларусь ад іх адмовіцца, то ўся легальная перапрацоўка, натуральна, выйдзе на свой круг.

Зараз атрымліваецца такая карціна, што легальныя беларускія перапрацоўшчыкі, якія не ўдзельнічалі ў гэтых растваральнікавых схемах, будуць пакутаваць з-за пазіцыі беларускага кіраўніцтва, якое фактычна не прызнае патрабаванняў Расеі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках