6 траўня 2024, панядзелак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Укантакце» аднавіла групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка»

67
«Укантакце» аднавіла групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка»

Адміністрацыя сацыяльнай сеткі адказала мадэратарам пасля трох дзён маўчання.

Сёння раніцай была адноўлена група «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Тэхнічная падтрымка сацыяльнай сеткі пайшла насустрач адміністратарам групы. Былі адноўлены ўсе запісы ў пратэстнай супольнасці, таксама падтрымка «Укантакце» вярнула ўсіх выдаленых удзельнікаў у групу. Акрамя таго, правы стваральніка групы былі перанесены на адміністратара, які знаходзіцца ў Варшаве, каб узлом групы праз мадэратараў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, больш быў немагчымы.

Адміністратар групы Максім Чарняўскі пракаментаваў сайту charter97.org аднаўленне групы.

«Беларускі КДБ зноў сеў у лужыну. Яны правялі цэлую аперацыю, арыштавалі мадэратараў, канфіскавалі тэхніку, зрабілі справаздачу, што іншадумцы супольнасці ў сацыяльнай сетцы выдаленыя - і селі ў лужыну. Пры гэтым яны прапіярылі нас, зараз аб нашай групе ведае ў дзесяць разоў больш людзей, чым раней. Калі б за кратамі не заставаліся два нашых мадэратара, то можна было б сказаць, што спецслужбы дзейнічалі ў нашых інтарэсах - яны ж прарэкламавалі супольнасць», - сказаў адміністратар группы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».

«Калі раней мы дзейнічалі не вельмі актыўна, то пасля такога ціску КДБ наша група толькі ўзмоцніць пратэстную дзейнасць. Мы збіраемся актыўна падключыцца да кампаніі байкоту, ды і наогул мы будзем выходзіць з віртуальнай супольнасці на цалкам рэальныя вуліцы краіны. Сітуацыя з нашай групай паказала, што прыгнечанне іншадумцаў толькі павялічвае колькасць незадаволеных, і гэтая рэакцыя расце як снежны ком», - лічыць Максім Чарняўскі.

Нагадаем, 30 жніўня супрацоўнікамі спецслужбаў было затрымана пяць мадэратараў пратэстных супольнасцей у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Чэкісты канфіскавалі іх кампутарную тэхніку і атрымалі доступ да кіравання групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» з 37.000 удзельнікамі і «Толькі ШОС!» з больш чым 15.000 падпісчыкамі. Супрацоўнікі спецслужбаў уручную выдалялі кожны запіс і кожнага ўдзельніка з супольнасці. Пасля затрымання і допыту Андрэя Ткачова асудзілі на 7 сутак за «дробнае хуліганства», Паўла Еўціхіева - на 5 сутак, Алега Шрамука вызвалілі позна ўначы пасля допыту, Рамана Пратасевіча збілі і вызвалілі як непаўналетняга, Сяргей Бяспалаў паспеў збегчы ад спецслужбаў і цяпер хаваецца ў Расеі.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках