19 траўня 2024, Нядзеля, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Бяспалаў: Пешшу прайшоў 100 кіламетраў

56
Сяргей Бяспалаў: Пешшу прайшоў 100 кіламетраў

Мадэратар знішчанай КДБ групы «Укантакце» распавёў аб сваіх уцёках ад КДБ.

Сяргей Бяспалаў - студэнт, вучыцца на эканаміста ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага. Ён займаўся адміністраваннем групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Вакацыі ён праводзіў дома, у Менску. Падчас масавых арыштаў мадэратараў апазіцыйных груп Сяргей Бяспалаў схаваўся ад спецслужбаў, літаральна выскачыўшы у акно са сваёй кватэры, калі даваў інтэрв'ю сайту charter97.org.

Да сённяшняга дня Сяргей не выходзіў на сувязь. Цяпер жа ён звязаўся з сайтам charter97.org і распавёў пра сваё уцёкі з Менска ў Варшаву.

«30 жніўня днём мне патэлефанаваў мой сябар і сказаў, што ў інтэрнэце пішуць, што мяне арыштавалі, а нашу группу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» узламалі і яе знішчаюць. Я падумаў, што гэта жарт, але калі зайшоў у інтэрнэт, я зразумеў, што ўсё сур'ёзна. Праз некалькі хвілін мне патэлефанавала бабуля (я прапісаны ў яе ў кватэры) і сказала, што да яе прыходзілі падазроныя людзі, якія шукалі мяне. Я ўжо быў гатовы, што мяне затрымаюць, таму зайшоў у сацыяльную сетку «Укантакце», напісаў сваім сябрам лагін і пароль ад свайго акаўнта ў сацыяльнай сетцы, каб яны змянілі пароль і я б яго не змог выдаць», - распавядае Сяргей Бяспалаў.

«Потым я стаў збіраць рэчы. Праз нейкі час у дзверы патэлефанавалі. Мама паглядзела ў вочка і сказала, што ў пад'ездзе стаяць дзіўныя людзі. А я як раз у гэты момант даваў інтэрв'ю сайту charter97.org. Я зразумеў, што трэба бегчы і выскачыў з кватэры праз акно - на шчасце, я жыву на першым паверсе. Нейкім цудам я адарваўся ад хваста і сустрэўся са сваімі сябрамі. Яны перадалі мне новы тэлефон і сім-карту і пасадзілі на электрычку да Віцебска, дзе я пераначаваў у сваёй сяброўкі. На наступны дзень я сеў на дызельны цягнік да Смаленска, бо каб купіць на яго білет, не патрэбен пашпарт», - узгадвае мадэратар.

«Са Смаленска я адправіўся ў Пскоў, але не даехаўшы, выйшаў на некалькі прыпынкаў раней, на ўсялякі выпадак. Пакуль я лавіў спадарожку да мяжы Расеі з Латвіяй, я прайшоў 50 кіламетраў. Мяжу перайшоў пешшу 2 верасня ў 10 раніцы. Потым прайшоў яшчэ 50 кіламетраў - гэта значыць, у суме пешшу прайшоў 100 кіламетраў. Потым мяне падабраў выдатны дальнабойнік з Украіны, які правёз мяне праз усю Латвію і амаль усю Літву. А потым ён па рацыі звязаўся са сваімі калегамі, якія і давезлі мяне да маленькага мястэчка ў Польшчы, гэта было недзе ў 21:40. Наступны аўтобус адтуль да Варшавы быў у 3:35 ночы. Я дачакаўся аўтобуса, сеў у яго і заснуў. У 8:30 я прыехаў у Варшаву, адкуль з вамі і звязаўся», - скончыў сваё апавяданне сеткавы актывіст.

«Цяпер мне трэба адпачыць і аднавіцца. Буду вучыцца і працягну адміністраваць групу. Таксама я не збіраюся хавацца - я абавязкова буду прыязджаць у Беларусь. Вядома, не наўпрост, а праз Расею, але гэта лепш, чым ніяк», - падзяліўся планамі Сяргей Бяспалаў.

Нагадаем, 30 жніўня супрацоўнікамі спецслужбаў было затрымана чатыры мадэратара пратэстных супольнасцей у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Чэкісты канфіскавалі іх кампутарную тэхніку і атрымалі доступ да кіравання групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» з 37.000 удзельнікамі і «Толькі ШОС!» з больш чым 15.000 падпісчыкамі. Яны выдалілі групы, але 3 верасня тэхнічная падтрымка сацыяльнай сеткі аднавіла знішчаныя супольнасці.

Пасля затрымання і допыту Андрэя Ткачова асудзілі на 7 сутак за «дробнае хуліганства», Паўла Еўціхіева - на 5 сутак, Алега Шрамука вызвалілі позна ўначы пасля допыту, непаўналетняга Рамана Пратасевіча збілі і пазней вызвалілі.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках