7 траўня 2024, aўторак, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Бяспалаў: Усе! Я ўцякаю з кватэры праз акно...

89
Сяргей Бяспалаў: Усе! Я ўцякаю з кватэры праз акно...

Мадэратар уцёк з кватэры праз акно падчас інтэрв'ю charter97.org.

Студэнт праграмы Кастуся Каліноўскага, мадэратар групы «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» у сацыяльнай сетцы «Укантакце» Сяргей Бяспалаў распавёў сайту charter97.org, што зараз ён хаваецца ад спецслужбаў.

«Сёння днём мяне разбудзіў званок сяброў. Падымаю трубку і чую - ты ў спісах затрыманых. Я падумаў, што гэта розыгрыш. Потым прагледзеў навінавыя сайты - аказалася праўдай. Патэлефанаваў бабулі, таму што я прапісаны ў яе. Яна сказала, што да яе прыходзілі людзі ў цывільным. Супрацоўнікі КДБ пыталіся ў яе, дзе я, бабуля сказала што я з'ехаў», - сказаў Сяргей Бяспалаў.

«Зараз я хаваюся. Свой лагін і пароль ад акаўнта ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» я перадаў сябрам, каб яны змянілі пароль і я яго не ведаў. Такім чынам, з мяне спецслужбы не змогуць выбіць пароль, бо я яго не ведаю», - адзначыў мадэратар.

«Доўга знаходзіцца тут я не магу, хутка яны вылічаць, дзе я. Ужо каля дома кружаць міліцыянты - усё, я ўцякаю з кватэры праз акно», - сказаў Сяргей Бяспалаў і знік са сувязі.

Нагадаем, сёння па Менску пракацілася хваля арыштаў мадэратараў апазіцыйных груп у сацыяльнай сетцы «Укантакце». Таксама КДБ узламаў найбуйнейшыя інтэрнэт-супольнасці ў сацыяльнай сетцы «Укантакце» «Надакучыў нам гэты Лукашэнка», у якой налічвалася 37000 карыстальнікаў, і «Толькі ШОС», у якой было больш 15000 карыстальнікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, затрыманыя Павел Еўціхіеў, Андрэй Ткачоў і яшчэ 2-3 чалавекі.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках