ЦРУ: Беларусь на 12-м месцы па смяротнасці
27- 17.01.2013, 13:41
У Беларусі на 1 000 чалавек прыходзіцца 13,9 смерцяў.
Згодна з гэтым паказчыкам, Беларусь займае 12-е месца ў свеце.
На першым месцы Паўднёва-афрыканская рэспубліка, на другім - Украіна. 11-е месца займае Расея, а 13-е - Малі, дзяржава ў Заходняй Афрыцы, перадае «Радыё Свабода».
Цэнтральнае выведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША апублікавала чарговы штогадовы выпуск «Міжнароднай кнігі фактаў».
Згодна з гэтай справаздачай, сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі - 71 год. Пры гэтым мужчыны ў сярэднім жывуць 66 гадоў, а жанчыны - 77.
Індэкс смяротнасці ў суседніх краінах: месца ў свеце/колькасць смерцяў на 1 тыс. чалавек